суббота, 8 сентября 2114 г.

Дзе спыніўся час



Спасылка http://nn.by/?c=ar&i=132265

Паданне "Месца спыненага часу" з рамана "Куля для прэзідэнта"



Жыла была сям’я тутэйшых на мядзельшчыне ў вёсцы, якую адныя звалі Каранішацы, а другія Карэнішацы, карацей, ад каранёў ці карэньняў паходзіў назоў вёскі. Вёска была ля мястэчка Крывічы. У сям’і было адзінадцаць дзетак. Усе працавалі на гаспадарцы і нават маленькая дачушка гусей пасьвіла, ягады зьбірала, кветкі даглядала ды скаціну карміла. Хоць і шмат працавалі, але жылі бедна. Бацька вырабляў жорны і прозьвішча іхнае было Жарнасекі. У гаспадарцы і калёсы былі і ступы, каб таўчы крупы.
Першыя жорны продкі  беларуса (тутэйшыя) зрабілі ў калодзе. Выдзяўблі ў камлі гняздо для каменных жорнаў. Дзяўблёнае з суцэльнага дрэва палешукі называюць кадаўбуха. Гаспадар быў асілкам. Бывала так, што ў лесе, калі конь не мог зацягнуць воз з дровамі на гару, гаспадар выпрагаў каня і сам зацягваў воз на гару. А з гары да дому дровы вёз конь. Але сапраўдная моц была ў сэрцы Жарнасека. Бог адорыў Жарнасека здольнасцю любіць. Ён любіў людзей і жывёл, кветкі і камяні. Калі рабіў жорны, так абсякаў камень ды шліфаваў, рабіў працу так, быццам дзіцё выхоўвае. І жорны ягоныя славіліся далёка, колькі на кані можна было даехаць. Бо і камень для жарона выбіраў не просты, не шэры, а мармур з адмысловым малюнкам. І чорны з белым, па сарочаму чыстых колераў, і чырвона-чорны, і бела-чырвоны. Там, дзе людзі нічога цікавага ды прыгожага ў камені не бачылі, жарнасек бачыў кветкі.