Пра аўтара


    Нарадзіўся 22 сьнежня 1952 года ў Віцебску. Радзільня была каля дамка, дзе жылі Шагалы. Бацька па лёдзе рэчкі перанёс мяне на другі бок Дзьвіны ў дамок Падголаў.
    Адным з продкаў ёсьць Johann Reinhold Patkul (1660-1707) - генерал Швэцыі.
    Скончыў “школу гладыятатарў” так неафіцыйна называлі Тэхнікум фізічнай культуры. Потым у БДУ атрымаў філязофскую адукацыю.
    Дацэнт філязофіі, кандыдат філасофскіх навук. Тэма кандыдаткай дысэртацыі: “Прынцып дзейнасьці і станаўленьне дыалектычнай традыцыі сістематызаціі катэгорый філязофіі”. Працуючы над дысэртацыяй паставіў і вырашыў сотні лагічных задачаў па выяўленьню схаваных структураў у тэкстах Платона, Арыстоцеля, Канта, Фіхте, Шелінга, Гегеля, маладога Маркса.
    Два гады працаваў у дактарантуры БДУ над доктарскай “Структура і прыярэтэты сацыяльна-палітычнай дынамікі посттаталітарных краінаў”. У тэксце быў раздзел: “Параўнальны аналіз менталітэтаў сучасных беларсаў і немцаў Германіі 30-х гадаў, Гітлера і Лукашэнкі. Абараніць не далі. Пасьля рэфэрэндума 1996-га, напачатку 1997-га быў абраны кіраўніком інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Прэзыдыума Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. ВС-13 ужо быў разагнаны, а яго прэзыдыум заставаўся легітымным для краінаў ЭЗ і ЗША. Гэта апошні запіс у маёй працоўнай кніжцы.
    У 1990-м у Віцебску з сябрамі (Барысам Хамайдам, Ул.Плешчанкам, С.Навумчыкам і іншымі) утварылі клуб “За дэмакратычныя выбары”, стварылі газэту “Выбар”. У 1994 газэту і клуб уладатрымальнікі закрылі. Гэта першая закрытая дэмакратычная газэта ў Беларусі і грамадзскае аб’яднаньне.  У тыя гады даволі працяглы час на паседжаньнях у клубе і на старонках “Выбара” праводзілі семінар “Злачынная савецкая ўлада і метады барацьбы зь ёй”.
    Увесну перад выбарамі прэзыдэнта 1994-м выпусьцілі і раскідалі “Выбар” па Віцебску накладам звыш 60 тыс. Асобнікаў і надрукавалі ў ёй прэзыдэнскую платформу Зянона Пазьняка.
    У 2002-м – 2003 годзе распрацаваў першую канцэпцыю законапраекта ЗША “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. Прэзэнтацыю канцэпцыі рабіў ў Дзярждэпе ЗША напачатку 2003 года.
    Удзельнічаў у працы над “Народнай праграмай” А.Мілінкевіча.

    Напісаныя і выдадзеныя кнігі:

  • "Падручнік па апазыцыйнай барацьбе" Менск, 1997;
  • Першая вэрсія рамана  “Куля для прэзыдэнта” выйшла ў 1997 і амаль увесь наклад быў арыштаваны КДБ. Узбуджана крымінальная справа па “абразе вышэйшай дзяржаўнай асобы”. Крымінальная справа па сёньня не закрыта – прыпынена.
  • Другая версыя рамана “Куля для прэзыдэнта” выйшла ў 2004. Некалькі асобнікаў арыштавана. Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу. У 2010-м у бібліятэцы Някляева арыштавана “Куля для прэзыдэнта” і цытатнік Лукашэнкі.
  • “Асновы палітычнай псыхалёгіі” пад рэдакцыяй прафэсара Ю.Хадыкі (1999);
  • "Кулі прэзыдэнта": цытаты Лукашэнкі (Менск, 2006);

    Зрабіў звыш 30 выданьняў кніжак "Народны тэлевізар” цытаты Лукашенкі. Цытатнікі неаднаразова арыштоўваліся. Апошні арышт цытат Лукашэнкі адбыўся ў прафсаюзе РЭП Фядыніча ў 2010 годзе супрацоўнікамі абласнога КДБ па мінскай вобласьці. Раманы “Куля для прэзыдэнта” з 1997-га года і цытатнікі па сёньня зьняволеныя.
    У 2008 годзе прыдумаў і ініцыяваў першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларускай мове. Прыдумаў і займаўся арганізацыяй сумесных дыктовак па-беларускай мове кіраўнікоў СМІ Беларусі, бацькоў рэпрэсаваных з амбасадарамі краінаў ЭЗ, ЗША, Украіны, Ізраліля ўсе гэтыя гады.
    У 2013-м ініцыяваў агульнанацыянальную дыктоўку ў выглядзе інтэрнэт-дэманстрацыі выбітных асобаў.
    У 2012 быў вылучаны ад БНФ кандыдатам у дэпутаты парламента і пасьля выступу па БТ і радыё зьняўся з выбараў. Пад час выступаў заявіў аб неабходнасьці ўсталяваньня мяжы з Расіяй, выхаду Беларусі з усіх хаўрусаў з Расіяй, адметы мытаў на легкавыя аўто… Заявіў, што разглядаю гэтыя выбары ў парлямант, як першы этап выбараў прэзыдэнта.
    З 1996-га года па сёньня прапаноўваў платформу для аб’яднаньня апазыцыі “Наш Дом – Беларусь”.
    З 2003-га года ствараў музей Спыненага Часу каля пасёлка Крывічы ў вёсцы Карэнішыцы.

Сталкеры Свабоды 2013




1 комментарий:

  1. Дуже приємно було познайомитися в тому потязі на Вільнюс. Нема сенсу розповідати всю складність і емоційну глибину того моменту в моєму житті, але то, для мене, геть не була випадковість (якщо про випадковість як про легитимну категорію можна взагалі вести мову). Ось вам моя рука і побажання сили й віри в те, що ваша справа справедлива, а ваш вибір так жити там, де ви живете - єдиний можливий для людини честі. Хай живе Білорусь.

    Сергій Матюшенко

    ОтветитьУдалить