воскресенье, 30 декабря 2114 г.

Беларусь — наш Дом, наш Храм


Для дыктатара Беларусь — мост. Для расейцаў — прыбудова, якую яны хочуць ператварыць у пакойчык расейскага інтэрнату. Для некаторых апазыцыянэраў — Беларусь — «перекресток». Для генэралаў Расеі — Беларусь палігон і фарпост.

У Беларусі больш тых, хто хоча жыць у сваім Доме. Для гэтага нам трэба збудаваць яшчэ адну сьцяну — мяжу з Расеяй. Выйсьці з усіх саюзаў зь ёй. І зрабіць у нашым Доме — эўрарамонт.

У нас вернікі мусяць мець роўныя правы. І тады збудзецца мара Караткевіча пра Беларусь — наш Храм.

Мы можам пабудаваць наш Дом — Беларусь, абараніць Беларусь — Храм. Нашчадкам, Богу.

(Уладзімер Падгол)
http://www.svaboda.org/content/article/26741021.html

Абярог нацыі


Нас ня ведае Сьвет. Зьнікнем — не заўважаць! Што зрабіць? На дэманстрацыю! Але апынесься за кратамі, паб’юць, звольняць. Старыя ногі баляць.

Эўрапейцы прыдумалі дыктоўку. Мы на 90-годзьдзе БНР напісалі першую агульнанацыянальную дыктоўку — «Дудку беларускую» Багушэвіча. Пісалі ў ЗША, Эўропе, Беларусі. Пішам штогод. Зладзілі інтэрнэт-дыктоўку «Ліста з-пад шыбеніцы» Каліноўскага. Але нас мала. Нас пачнуць паважаць, убачыўшы агульнанацыянальную інтэрнэт-дэманстрацыю — дыктоўку мільёнамі рук і душ. Вядомыя дзеячы прадыктуюць, а мы разам напішам. Прасьпяваем. Тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі трэба напісаць. Супольна абмеркаваць. Уключыць тэстамэнты нашых продкаў.

Агульнанацыянальная дыктоўка можа стаць гімнам Мове, абярогам нацыі на стагодзьдзі, «каб ня ўмёрлі».

http://www.svaboda.org/content/article/26763707.html

Месца спыненага часу


Душа можа знерухоміць:
малячыся, разбураючы ідала, кахаючы, убачыўшы каштоўнасці рода, нацыі.

У любові да дзетак.

Скідваючы аняменне ад мілагучнасьці Мовы.

У месца спыненага часу трапіць можна: калі душа прагне зліцца з Богам, з продкамі і нашчадкамі адначасова, паяднаўшы іх.

Зьбяры прылады, якімі працавалі продкі:
колы, што везлі зерне на млын, жорны, аднаві печ, калаўроты, кросны…

І жорны твайго часу спыняць чортавы жорны. Абароняць зярняты Будучыні.

Перакладзеш дзеткам арнаментры рушніка продкаў, палыхнуць вашы душы, і ў душэўным вогнішчы загартуюць зярняты Будучыні.

З месца спыненага часу рушыце супроць плыні і адначасова скіруецеся ў будучыню, абгоніце час.

Творца прыме Вас у Свой Час.

суббота, 8 сентября 2114 г.

Дзе спыніўся час



Спасылка http://nn.by/?c=ar&i=132265

Паданне "Месца спыненага часу" з рамана "Куля для прэзідэнта"



Жыла была сям’я тутэйшых на мядзельшчыне ў вёсцы, якую адныя звалі Каранішацы, а другія Карэнішацы, карацей, ад каранёў ці карэньняў паходзіў назоў вёскі. Вёска была ля мястэчка Крывічы. У сям’і было адзінадцаць дзетак. Усе працавалі на гаспадарцы і нават маленькая дачушка гусей пасьвіла, ягады зьбірала, кветкі даглядала ды скаціну карміла. Хоць і шмат працавалі, але жылі бедна. Бацька вырабляў жорны і прозьвішча іхнае было Жарнасекі. У гаспадарцы і калёсы былі і ступы, каб таўчы крупы.
Першыя жорны продкі  беларуса (тутэйшыя) зрабілі ў калодзе. Выдзяўблі ў камлі гняздо для каменных жорнаў. Дзяўблёнае з суцэльнага дрэва палешукі называюць кадаўбуха. Гаспадар быў асілкам. Бывала так, што ў лесе, калі конь не мог зацягнуць воз з дровамі на гару, гаспадар выпрагаў каня і сам зацягваў воз на гару. А з гары да дому дровы вёз конь. Але сапраўдная моц была ў сэрцы Жарнасека. Бог адорыў Жарнасека здольнасцю любіць. Ён любіў людзей і жывёл, кветкі і камяні. Калі рабіў жорны, так абсякаў камень ды шліфаваў, рабіў працу так, быццам дзіцё выхоўвае. І жорны ягоныя славіліся далёка, колькі на кані можна было даехаць. Бо і камень для жарона выбіраў не просты, не шэры, а мармур з адмысловым малюнкам. І чорны з белым, па сарочаму чыстых колераў, і чырвона-чорны, і бела-чырвоны. Там, дзе людзі нічога цікавага ды прыгожага ў камені не бачылі, жарнасек бачыў кветкі.

суббота, 1 ноября 2014 г.

“На беразе спыненага часу”. Паэтычны відэаальманах


Інфармацыйная кампанія БелаПАН запачаткоўвае нізку відэаальманахаў з мэтай бліжэй пазнаёміць беларусаў з сучаснай беларускай паэзіяй. Што яшчэ важна — вершы будуць гучаць у выкананні саміх аўтараў.

У першым відэаальманаху прадстаўляем вашай увазе творы Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Някляева і Алеся Ліпая. Здымкі адбываліся ў вёсцы Каранішацы Мядзельскага раёну ў музеі жорнаў, створаным пісьменнікам і філосафам Уладзімірам Падголам.