суббота, 1 ноября 2014 г.

“На беразе спыненага часу”. Паэтычны відэаальманах


Інфармацыйная кампанія БелаПАН запачаткоўвае нізку відэаальманахаў з мэтай бліжэй пазнаёміць беларусаў з сучаснай беларускай паэзіяй. Што яшчэ важна — вершы будуць гучаць у выкананні саміх аўтараў.

У першым відэаальманаху прадстаўляем вашай увазе творы Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Някляева і Алеся Ліпая. Здымкі адбываліся ў вёсцы Каранішацы Мядзельскага раёну ў музеі жорнаў, створаным пісьменнікам і філосафам Уладзімірам Падголам.